Голь

Якуб Колас

Голь абадраная, голь неакрытая,
Злою нядоляю моцна прыбітая!
 
Заўжды няма табе, горкай, спакою —
Ўвесну, і ўлета, увосень, зімою...
 
Людзі бяздомныя, людзі бязродныя!
Поўняцца вамі астрогі халодныя;
 
Холад там, сырасць і вецер свідруе,
Там твае скаргі ніхто не пачуе...
 
Што ж цябе гоніць, голь неакрытая,
Голь бедачыная, Богам забытая?



 
6/Х 1910

Іншыя творы: Якуб Колас