"Яшчэ адзін усход мінаю..."

Якуб Колас

* * *
 


Яшчэ адзін усход мінаю
І ў новы круг дзянькоў іду
І на парозе іх пытаю:
«Куды, куды цяпер брыду?»
 
Якая здарыцца прыгода
Ў маім блуканні без дарог?..
Ідуць, ідуць у вечнасць годы,
Як хмаркі ў сініх нябесох.
 
І я б хацеў уведаць: «Дзе ты,
Той страшны жыцця паварот,
Калі на звод ідуць ўжо леты,
Калі з гары зачаўся сход?»



 
22/Х 1917

Іншыя творы: Якуб Колас