Вясна на Палессі

Якуб Колас

Свішчуць птушкі над балотам,
Аж гамоніць лес і гай,
І далёка за чаротам
Бухнуў, нібы ў кадзь, бугай.
 
Па азёрах пайшлі крыгі...
Перавалы аж гудзяць.
Над балотам стогнуць кнігі,
Жураўлі ўгары крычаць.
 
Аж душа мая святлее,
І спяваць я зноў гатоў.
Рады ўсе, што сонца грэе,
Што няма больш халадоў.



 
1906–1907

Іншыя творы: Якуб Колас