А. К-Р.

Якуб Колас

Прайшоў навагодні дзянёк,
Чаканы і радасны час,
У сэрцы гарэў аганёк,
А скончыўся дзень, ён пагас,
 
У сэрцы згушчаецца цень,
І моршчыцца з гора чало –
Званка я чакаў увесь дзень,
Званка не было.



 
[1946–1953]

Іншыя творы: Якуб Колас