Пахаванне Гейдрыха

Якуб Колас

Кат Гейдрых ляжаў у труне.
Кат Гімлер аплакваў яго.
Кат Гітлер стаяў, як у сне,
Над падлаю друга свайго.
 
Унурыўся фюрэр, як слуп,
Слязу выціскаў, кракадзіл.
Аб чым жа гадаў казалуп
У зборышчы катаўскіх рыл?
 
Ці сніць ён аб лаўрах цяпер?
Не, шлях яго думак другі, —
Зламаў кіпцюры свае звер,
На звера куюць ланцугі.



 
22/VI 1942

Іншыя творы: Якуб Колас