"Год за годам уцякае..."

Якуб Колас

* * *
 


Год за годам уцякае,
Часам смутна стане мне,
Што вясенька маладая
Мігатнулась, як у сне;
 
Толькі дзесь у сэрцы жывы
Думкі, вобразы яе,
І не раз мне ў час тужлівы
Штось чароўнае пяе
 
І так моцна сэрца кліча
Ў родны край мой адпачыць,
Сілак свежых там пазычыць
І па-новаму зажыць.



 
22/Х 1919

Іншыя творы: Якуб Колас