Малітва доктару Лі-ор-чу

Якуб Колас

Будзь, маё слова, ты востра, як брытва,
Будзь, як агонь ты гарача, малітва –
Месца знайдзіце вы ў доктарскім сэрцы
І для дабра адчыніце ў ім дзверцы:
Хай доктар парушыць доктарскі звычай
І хвораму трошкі «амброзіі» ўзычыць.



 
У чэрвеньскія дні
1954

Іншыя творы: Якуб Колас