"Гусцее над стомленым светам імгла..."

Якуб Колас

* * *
 


Гусцее над стомленым светам імгла,
І тленню старэчаю вее.
Адна толькі наша краіна-скала
У іскрах світання ірдзее.
 
У ясныя далі сталёвай рукой
Вядзе яе сталінскі геній,
Праз буры народам прыносіць спакой
І новага свету праменні.
 
  *
 
Крывавай пенай плешча мора,
        Зямля палошчацца ў агні,
І толькі нам ты, ясназоры,
Разумнай працы дарыш дні.
 
Няхай жа дзень наш златакудры
Атуліць землю з краю ў край.
Жыві шчасліва, Сталін мудры,
І ясным сонцам людзям ззяй!



 
9/ІХ 1939

Іншыя творы: Якуб Колас