Прэзідэнт Трумэн

Якуб Колас

На свеце нямала ёсць прозвішч, імён –
Такіх, што агідай спавіты.
Вось, к прыкладу, Трумэн: разбойнік, шпіён,
Паслушны халуй Уол-стрыта.
 
І гэта не хто-нібудзь, а прэзідэнт
Краіны вялікай, славутай,
Дзе сіла – далары і цэнт, і працэнт,
Дзе ў модзе – нажы і атрута.
 
Зірну я часамі на твар, на партрэт
          Пахабнага Трумэна Гары –
Што ж? можа і праўда, вялікі бо свет,
Бываюць такія пачвары.



 
25/І 1952

Іншыя творы: Якуб Колас