Савецкія дні

Якуб Колас

Дні нашы – магутныя хвалі,
Што нас узнімаюць у высі,
І новыя пішуць скрыжалі,
Каб праўда і мір абняліся;
 
Каб зніклі крывавыя войны
І згінулі чорныя сілы –
Той зброд міжнародны разбойны,
Што з людства выцягвае жылы.
 
Няхай жа красуе, буйнее
        Той засеў, што Ленін засеяў –
Усіх паднявольных надзея
І кара для ўсіх ліхадзеяў!
 
Няхай жа цудоўнае слова,
Што з партыі вуснаў зыходзіць,
Свет перабудуе нанова
І новую праўду народзіць.
 
Няхай жа рассунуць граніцы
Па свеце ад краю да краю
Савецкія нашы зарніцы
          І партыі словам вянчаюць!



 
12/ІХ 1952

Іншыя творы: Якуб Колас