"Прайшлі незваротна дзянькі залатыя..."
* * *
Прайшлі незваротна дзянькі залатыя,
Адспеваны песні вясны маладыя,
І краскі пажоўклі, павялі.
І толькі ўспаміны, як зоркі ў тумане,
Мігнуцца, засвецяць... І сумна так стане, —
Дзе моладасць? Мары? — Прапалі!
1916