"Скора ў полі забушуе..."

Якуб Колас

* * *
 


Скора ў полі забушуе,
Песню сівер запяе,
Ўсе дарожкі зараўнуе,
Гурбы снегу нанясе.
 
Ўсё змяшаецца ў тумане,
Ў белым попеле снягоў.
Сумна вецер плакаць стане
Над будынкам мужыкоў.
 
Я ж люблю той свіст у полі,
Як вакол усё дрыжыць —
На спатканне песням волі
Дух мой рвецца і ляціць.



 
[1909]

Іншыя творы: Якуб Колас