Святланін куток

Якуб Колас

У Ташкенце ёсць нямала
Зацішных куткоў,
Ды С<вятла>на ўсё ж абрала
Самы лепшы схоў.
 
У садку стаіць хацінка
Як утульна ў ёй!
А С<вятлана>на! Вось жанчынка –
Не знайсці такой!
 
Апісаў бы я С<вятла>ну,
        Ды баюся зноў
Угнявіць неспадзявана
Тонам сцёртых слоў.
 
Тут выгода, тут зацішак
І прыпынак дум,
Тут С<вятла>на творы піша
Пад арычын шум.
 
Тут і два сынкі С<вятла>ны,
Хлопчыкі-янтар!
Большы ўжо даўно прызнаны
        Ў доме гаспадар.
 
Тут шчыпае лісце лоўка –
Дрэў, кустоў граза –
І С<вятлані>на кароўка –
Белая каза.
 
Козлік, козачка-чарнушка,
Белыя брыжы,
Белаваты шыя, вушка –
Хоць ёй гімн злажы!
Аж зайздрошчу я С<вятла>не, –
        Проста рай на бок!
І мяне магнітам цягне
У яе куток.
 
Калі ж я ў прасторах кану,
Ў край падамся свой,
Ўспомню мілую С<вятла>ну,
Ўздыхну па ёй.



 
4/IV 1943

Іншыя творы: Якуб Колас