Заява

Якуб Колас

Калі мяне, доктар,
Не пусціш дахаты,
Твой дзень палявання
Будзе закляты.
І ведай жа, доктар,
Мой друг-паляўнічы:
Не ўбачыш у вочы
Ніякае дзічы –
Ні качкі,
Ні бакаса.
Адна толькі ляжа
На боты раса.



 
14/Х 1955

Іншыя творы: Якуб Колас