Старыя песні

Якуб Колас

Скарга нязменная, гора нязбытае...
Голь змардаваная, голь неакрытая,
Бедная, цёмная голь!
Чуецца ўсюды тваё нараканне,
Нездаваленне, жальба і стагнанне —
Душу ахватвае боль.
 
Стогне з табою і даль сіратлівая,
Ціш гэта немая, доля маўклівая,
Гоні, разлогі палёў...
 
Чым жа пацешыць вас, людзі пакутныя?
Як разагнаці вам думкі ўсе смутныя?
Гора ж не сціхне ад слоў!



 
30/ІІІ 1914

Іншыя творы: Якуб Колас