Чырвонай Арміі

Якуб Колас

На подзвіг вялікі, суровы
Заклікана Леніным ты.
Імя тваё — новых два словы:
Чырвоная Армія ты.
У гэтых агністых, двух словах
Цудоўная сіла жыве.
Яе не адолее вораг:
Народ у ёй вольны жыве.
 
Жывуць у іх Ленін і Сталін,
Удалеч паказваюць шлях.
Між сонечных ясных прагалін
Вясёлкай ірдзіцца той шлях.
 
Усё, што ёсць лепшага ў свеце,
Злучыла ты ў сэрцы сваім.
Чырвонаармейцы, жывеце
На славу народам сваім!
 
Сягоння йдзяце вы праз буры
І крышыце ворага ў прах.
Трасуцца тэўтонскія муры,
І сіла іх падае ў прах.
 
Я шапку знімаю прад вамі,
Пачціва хілю галаву.
На ваша магутнае раме
Схіляе ўвесь свет галаву.



 
18/ІІ 1942

Іншыя творы: Якуб Колас