Сяргею Гарадзецкаму

Якуб Колас

Не ведаю ніяк,
Які на смак
Праслаўлены шчупак.
 
Мой друг
Сяргей:
Няясны круг
Мне заўтрашніх падзей.
Адно вядома мне:
Між справаю і словам
Лягла граніца ровам,
І цемра ў яго дне.
 
Не кіну каменя ў твой агарод,
Але што ты сказаў, то ўсё наадварот.



 
22/І 1948

Іншыя творы: Якуб Колас