Малітва святому Флакону
Флакончык прыгожы,
Флакончык святы!
Прыйдзі да мяне ты,
Але не пусты.
Я ж потым, яй-права,
Каб я быў здароў.
На места былое
Цябе стаўлю зноў.
Прыйдзі ж мая радасць,
Зʼявіся ты мне!
Няхай твая кропля
Мяне не міне.
7/Х 1955