У апошні час

Якуб Колас

Надзей не трачу я: хоць валіць дым, —
Замрэ агонь пякучы.
Такі закон: перад канцом сваім
І мухі тнуць балюча.
  Разʼярыўся і кідаецца звер,
Бо кроў выходзіць з рыся.
Баец, зважай: адказны час цяпер,
Глядзі ж, не прамахніся!
 
Збяры, народ, ты сілы ўсе і дух,
Напружся, як спружына:
Смяртэльна ранены звер слеп і глух,
Цаляй жа ў лоб звярыны!



 
29/VII 1942

Іншыя творы: Якуб Колас