"Разгарні гэту кніжку, дружок..."

Якуб Колас

* * *
 


Разгарні гэту кніжку, дружок,
Пачытай,
Бервянец і Лявонаў лужок
Прыгадай
Ды прыпомні Карчэведзь, Кліны
І ўздыхні:
Адышлі, адзвінелі яны,
Нашы дні!



 
21/ІІ 1936

Іншыя творы: Якуб Колас