Вобразы самаўладдзя

Якуб Колас

Куды ні глянь – адно і тое:
Усюды стрэльбы і «шнуры» –
Стаяць па пары і па трое
На скрыжаваннях «каўняры».
 
Аж у вачах яны мігцяцца,
Усюды іх, як прусакоў...
Куды пайсці і дзе схавацца
Ад гэтых рыл і «каўняроў»?!



 
[1907]

Іншыя творы: Якуб Колас