"І я стары, стары і мой сусед..."

Якуб Колас

* * *
 


І я стары, стары і мой сусед
Батоўкін.
Над старасцю смяяцца мо не след,
А ўсё ж мы – калатоўкі.
 
Мяняецца няўзнакі белы свет.
І я стары, стары і мой сусед
Батоўкін.
І пэўна людзі, глянуўшы на нас,
Падумаюць і скажуць мо не раз:
        – Старыя калатоўкі.



 
[1946–1953]

Іншыя творы: Якуб Колас