Слава

Якуб Колас

Слава на Свіслачы
Груду Вусцянскаму,
Слава!
 
Слава і дубу высокаму
У Падбярэжжы,
Слава!
 
Слава і лесу зялёнаму,
Баравікам яго,
Слава!
 
Слава народу дзівоснаму,
Сынам і дачкам яго,
Слава!
 
Як сонца і зоры на небе
Не згаснуць ніколі,
Так будзеш і ты красавацца,
Народ наш, саколю!
 
Слава ж вам, людзі найлепшыя,
Сыны Беларусі,
Слава!
        Сла-а-а-а-ва!



 
У Лыньковай хаце.
13 мая 1944 г.

Іншыя творы: Якуб Колас