Старая праўда

Якуб Колас

Покі грош ёсць у кішэні,
Покі служба ў цябе ёсць, –
Любяць людзі і шануюць,
І ты ў іх жаданы госць.
 
А ў жыцці як спатыкнуўся,
Як куску ты хлеба рад, –
Глянеш – дзверы ўсе закрыты,
Толькі спіны бачыш, зад!..



 
[1908]

Іншыя творы: Якуб Колас