Было, ды сплыло

Якуб Колас

Быў я колісь, братцы, чалавек, як трэба.
Вёў я баразёнку, як той чорны волік,
А цяпер я псею, я цяпер — нязгрэба,
І ў дадатак, кажуць, стаў я — алкаголік.
 
Эх, прайшлі, мінулі тыя гады-часы.
І загінуў Янка, прыяцель мой блізкі.
Кончыліся нашы выпіўкі, кілбасы,
Гутаркі і жарты каля сытнай міскі.
 
Не жыву — гібею. Звужваецца кола,
        Беларусь жа, маці, так ад нас далёка.
Я сяджу, гадаю, апусціўшы чола,
І не знаю, чым тут мне пацешыць вока.



 
1/ІХ 1942

Іншыя творы: Якуб Колас