Няхай жыве чорт!

Якуб Колас

Нячысты дух завёў мяне ў пустыню
І кажа: я зламлю зямлі цвярдыню,
І выбухне фантан іскрысты.
Духмяны, моцны і празрысты –
Ён зразу ў рай цябе закіне,
Ты толькі Сергію святому не маліся,
А мне тры разы пакланіся.
О, Сергію, што мне чыніць:
Не ўжо спірытус толькі сніць?
        Не – плюну лепш на абяцанку:
Я – рэаліст, калач я цёрты –
Святыя абяцанкі – к чорту,
А з чортам лепш пайду на пагулянку!



 
Хворы, а хворым па калена мора.
5/XІ 1955

Іншыя творы: Якуб Колас