"Што, брат Грышка, папраўляйся..."
* * *
Што, брат Грышка, папраўляйся:
Чутка ёсць – зямлі дадуць.
Не хварэй, брат, падымайся
Ды ачуньвай як-нібудзь.
– Эх, Мікола, што тут цешыць?
І стары, а як дзіця:
Не, не будзе нам жыцця,
Як паноў не перавешаць.
[1907]