Памяці Л.М.Талстога

Якуб Колас

Ты сышоў з жыцця дарогі,
Дзіўны светач знік твой,
Прад тваёй, вялікі, смерцю
Анямеў язык мой...
 
Ты сышоў з жыцця дарогі,—
І ноч больш цямнее,
Тое царства цьмы, няпраўды,
Што над намі вее,
 
Тая ночка зла, з каторым
Ваяваў ты, родны!
Ты сышоў з жыцця дарогі,
Слаўны і свабодны.
 
Ты сышоў з жыцця дарогі,
Але ўсё ж душою
З намі будзеш, вечна будзеш
Зваць на бой нас з цьмою.



 
11/ХІ 1910

Іншыя творы: Якуб Колас