"Ці то захочаш пашыць боты..."

Якуб Колас

* * *
 


Ці то захочаш пашыць боты,
Ці паліто або касцюм,
Ты будзеш доўга мець згрызоты —
І ў сэрцы будзем мець мы сум.
Шавец рукамі замахае,
Кравец пакруціць галавой —
Кругом тупік, сцяна глухая
Ні ценю спогадзі жывой.



 
[1942]

Іншыя творы: Якуб Колас