Савецкім народам

Якуб Колас

Розум, і воля, і сэрца народаў!
Буры і громы прайшлі.
Сцяг пераможны вялікіх паходаў —
Слава савецкай зямлі.
 
Дружбай народаў магутна краіна,
Моц наша ў згодзе святой.
Будзь жа шчасліва ты, наша пуціна,
Вечна свяці яснатой!
 
Хто ж нашу дружбу пасмее парушыць,
Руку падніме на нас —
Трупамі лягуць іх чорныя душы,
Гібелі будзе ім час,
 
Нам пакараюцца мора і рэкі,
Горы і нетры зямлі.
Леніну, Сталіну слава навекі –
Сілу яны нам далі!



 
Канец ліпеня
1943

Іншыя творы: Якуб Колас