У «Сабачым вусе»

Якуб Колас

Як утульна і як ціха
У «Сабачым Вусе»!
Каб не гэта маё ліха –
Я прастыць баюся,–
 
Я паехаў бы з разгону
Следам за Пятрусем
Выпіць шклянку самагону
У «Сабачым Вусе».
 
У цішы-глушы зімовай –
        Я ж да іх імкнуся –
Прывітаў бы я прамовай
Порсткага Пятруся.
 
Ды адзін дзянёк цалюткі
Дома сядзець мусіў.
Эх, закуткі вы, закуткі
У «Сабачым Вусе»!



 
2/І 1948

Іншыя творы: Якуб Колас