Будзе навальніца

Якуб Колас

Ноч надыходзіць, і хмары ўстаюць.
Лозы размову трывожна вядуць.
Боязна шэпча трава, чараты,
Ў хмарах знік месяца рог залаты.
 
На небасхіле зарніцы мігцяць,
Громам узрушана грозная раць.
Мрок насядае глыбей і цяжэй...
Грымні ж ты, бура, ды грымні дужэй!



 
1912

Іншыя творы: Якуб Колас