На развітанне

Якуб Колас

Не места мне ў стацыянары,
Бо я тут шкодны чалавек:
Употай ходзяць тары – бары,
Што я з-за горкай адной чары
Гатоў урэзаць людзям век.
Што падбіваю санітарак
Насіць гарэлку... безліч зноў!
Дык што ж? калі грахі такія маю,
Я вам цвярозым пажадаю
Здаровым быць, а сам дамоў!



 
4/ХІІ 1953

Іншыя творы: Якуб Колас