Месяц

Якуб Колас

Ціха месяц адзінокі
Ходзіць ў небе над зямлёю,
Неразгаданы, далёкі,
Што ты бачыш пад сабою?
 
Бачыш слёзы ты людскія,
Як яны з расою льюцца,
А ў тумане думкі злыя
Горкім плачам аддаюцца;
 
Як без долі і без хлеба
Працавіты люд наш гнецца...
Кінь ты жальбу нашу ў неба –
Няхай неба ўскалыхнецца!



 
1906–1907

Іншыя творы: Якуб Колас