"Не ведаю, папраўдзе, што сказаць..."

Якуб Колас

* * *
 


Не ведаю, папраўдзе, што сказаць:
Ці радавацца мне ці гараваць.
 
Прызнаны я пясняр народа,
І не адна была мне нагарода.
 
Бяда ж у тым, мае сябры,
Што я, браточкі, – грыб стары.
Ды ўсё ж адзначу штрых адзін –
З прыемнасцю глядзеў на балярын.



 
16/ХІ 1952

Іншыя творы: Якуб Колас