Памяці герояў

Якуб Колас

Для радасці, шчасця магутнай айчыны,
Дзе яркія зоры заззялі,
Арлы новай эры снавалі пуціны
У светлыя, вольныя далі.
 
 
У зорныя высі былі іх дарогі,
Іх воля цвярдзей ад граніту,
І смерць іх не вырве наш сцяг перамогі,
Хоць сэрца жалобай спавіта.
 
Мы схілім галовы над свежай магілай,
Дзе прах свой злажылі героі,
І пойдзем іх шляхам з нязломнаю сілай
І сілы айчыны патроім.
 
А памяць аб слаўнай кагорце арлінай,
Што выкаваў геній наш, Сталін,
Запішам у сэрцы, як траур краіны,
Каб нашы патомкі іх зналі.



 
[1935]

Іншыя творы: Якуб Колас