Крыж

Якуб Колас

На стыку трох дарог пры полі,
Дзе пачынаецца сяло,
Стаіць святы адзнак нядолі,
Схіліўшы пахмурна чало.
 
Павязка стлела і спаўзае,
А крыж асунуўся на плот,
Як бы ён горача жадае
З нядолі вызваліць народ.
 
Няхай жа гэты знак пакуты,
Калі рассыплецца ў прах,
Навекі зніме тыя путы,
Што накаваў крывавы жах.



 
17/ІХ 1921

Іншыя творы: Якуб Колас