А. А. К-Р-Я-Ч

Якуб Колас

Чаму ўсё здарылася гэтак,
Я не магу і растлумачыць...
Усіх святых заву за сведак,
Што цяжка мне Вас больш не бачыць,
 
Не бачыць мілых рысак твару,
Не чуць гамонкі, часам колкай.
За што ж нясу такую кару?
Змяні на міласць гнеў, саколка!
 
Няўжо не бачыць мне, сіроце,
Усмешак ветлых, трошкі сумных,
Зубкоў – жамчужных повен роцік
І вочак быстрых і разумных?
 
12/XІІ [?]



 
[1946–1953]

Іншыя творы: Якуб Колас