Занядбаны «слупок»

Якуб Колас

Ляжыць бездыханна «слупок» той шкляны,
Забыты – хіба гэта можна?
Ужо не далека час яснай вясны,
А ён, бедалага, парожны!
 
Ачніся, «мой слуп», акрыяй,
Гаючай расою наліся!
Ты ж, друг паляўнічы, зважай:
На голас «слупка» адгукніся!



 
23/ІІІ 1956

Іншыя творы: Якуб Колас