Памяці В.П. Чкалава

Якуб Колас

Сямʼя арлоў асірацела —
Арла магутнага не стала.
І сэрца цісне боль знямелы:
Загінуў лепшы з лепшых — Чкалаў.
 
Замёр навек палёт арліны —
Арла магутнага не стала.
Лягло, як ноч, на твар краіны
Жалобы горкай пакрывала.
 
Яшчэ гараць, як бліскавіцы,
Сляды, дзе ён кружыў учора,
А сёння Крэмль з усёй зямліцай
Утраты цяжкай дзеліць гора.
Ды смерць бяссільна над героем —
Між намі вечна жыць ён будзе,
Як наш узлёт няспынны к зорам,
І свет героя не забудзе.



 
16/ХІІ 1938

Іншыя творы: Якуб Колас