Канец «воза навукі»

Якуб Колас

Ехаў, ехаў воз навукі,
Ды нястала мазі.
Іван Большы развёў рукі –
Дык што ж мець на ўвазе?
 
Не ў той бок павёў Мікола
Важкі воз вучоны,
Выпаў дышаль з рук, а колы
Збочылі ў загоны.
 
Іван Большы ў сэрцы песціць
        Тайную надзею –
Стаць на самым відным месце
У вучоным рэю.
 
Іван Меншы, як філосаф,
Кінуў погляд быстры,
На воз грузкі глянуў скоса –
Лепш ісці ў міністры.
 
Не гадаўся і не сніўся
Сон такі атрутны...
Так распрогся і спыніўся
          Воз многапакутны.
 



 
5/IV 1951

Іншыя творы: Якуб Колас