Ленінскаму камсамолу

Якуб Колас

Сеяў Ленін, сейбіт дбалы,
Добрыя зярняты.
Вырас засеў небывалы,
Ды прыгожы, ды прыўдалы,–
Племя арлянятаў.
 
Камсамоле, яснацвеце,
Наша радасць, слава!
Аб вас песні па ўсім свеце
Носіць наш усходні вецер –
          Прыязна, ласкава.
 
Не было такіх удалых,
Як ён, гордасць наша:
Смелых, моцных і трывалых,
Бальшавіцкага закалу,
Дужых і бясстрашных.
 
Не было яшчэ той сілы
І той перашкоды,
Што звязала б вашы крылы,
Камсамоле, слаўны, мілы,
        Першацвет народа!
 
На вайне, на працы мірнай,
На палях калгасных –
Стойкі ўсюды вы, настырны.
Шлях ваш трудны і абшырны
І, як сонца, ясны.
 
Арляняты, вярнігоры,
Ленінскія дзеці!
Сталін мудры, ясназоры
Вам азначыў у прасторы
        Шлях вярнейшы ў свеце.
 
Узлятайце ж вышай, далей –
Бур і працы многа.
Абуджайце песняй далі,
Нестрыманай гулкай хваляй
К новым перамогам!



 
Верасень–кастрычнік,
1948

Іншыя творы: Якуб Колас