Майму свату

Якуб Колас

Дай, Божа, прыбытку, дабра майму свату,
Няхай ідзе радасць у яго хату,
Няхай будзе ліху яго безгалоўе,
А я за сватава выпʼю здароўе –
Кульну сабе чарку і... маўчок...
Дык дзякуй жа, сваце, за каньячок!



 
19 мая 1952

Іншыя творы: Якуб Колас