«Даверлівы - зусім не скептык...»

Юлі Таўбін

Даверлівы - зусім не скептык -
Ўсяму я веру, ўсё цаню...
Як толькі ноч накіне кепку,
Лаўлю і шум, і цішыню...
 
Мне ўсё тут люба...
                        Ўсё знаёма -
Будынка даўняга фасад...
Ў забытым садзе - патаёма
Так хітра сплеценых прысад...
 
Завулкаў ціш і вуліц шумы,
Недатыкальнай сіні гладзь,
І гэты дом, і сіні нумар
На ім:
16/45.
 
17.08.1929, Мсціслаўль

Іншыя творы: Юлі Таўбін