«На вуліцах - мароз і маладзік...»

Юлі Таўбін

На вуліцах - мароз і маладзік
І рэдкі стук рамізніцкіх фурманак...
Абсыпаны снягамі паштавік
Ўзыходзіць ціха на суседні ганак.
 
Я да акна ў задумнасці прынік -
Акно маё узорамі заслана...
На вуліцах - мароз і маладзік
І рэдкі стук рамізніцкіх фурманак.
 
24.01.1929, Мсціслаўль

Іншыя творы: Юлі Таўбін