Няма Труса

Юлі Таўбін

Паўлюку Трусу
ў пасмертны вянок



 
Так проста, жорстка і сталёва
Чыясьці моцная рука
Ударыла...
         І труцяць словы:
«Няма Труса...»
І вось - Алеся сірацее,
На быльнягу слязьмі раса...
Далёка гусі адляцелі -
Няма Труса...
Так проста, жорстка і сталёва...
Увосень - падае краса...
І труцяць сэрца злыя словы:
«Няма Труса...»
 
01.09.1929, Менск

Іншыя творы: Юлі Таўбін