Васількі

Юлі Таўбін

Людзі йшлі па плошчах гожых,
Па праспектах гарадскіх...
Ты на стыку ўсім прахожым
Прадавала васількі.
 
Людзі йшлі і праміналі,
Не вярталіся ізноў...
Ім нічога не казалі
Зоркі-вочы васількоў.
 
Толькі я, дзівак-паэта,
Прыпыніўся і сачыў,
Як пялёсткі з тых букетаў
Асыпаліся ўначы.
 
1928, Варонеж

Іншыя творы: Юлі Таўбін