«Я не люблю цябе; з табой...»

Міхаіл Лермантаў

Я не люблю цябе; з табой
Сышоў пакут ранейшых сон;
Ды ў маім сэрцы вобраз твой
Жывы, хоць і бяссільны ён;
Другім адданы марам-снам,
Я ўсё забыць яго не мог;
Так храм пакінуты — ўсё храм,
Кумір абвергнуты — ўсё бог?
 
1831

Іншыя творы: Міхаіл Лермантаў