«Калі хвалюецца даспеўшы ў полі ніва...»

Міхаіл Лермантаў

Калі хвалюецца даспеўшы ў полі ніва,
І лес пад ветрыкам шуміць і ўноч і ўдзень,
І ў садзе свежая, малінавая сліва
Хаваецца ў лісця́ зялёны цень;
 
Калі мне ландыш срэбраны, духмяны,
Апырсканы празрыстаю расой, —
Ці ранкам залатым, ці вечарам румяным
Ківае з-пад куста ласкава галавой;
 
Калі ручай, утаймаваўшы смагу,
Мысль акунаючы у нейкі дзіўны сон,
Мне шэпча таямніча сагу
Пра мірны край, адкуль імчыцца ён:
 
Тады сціхае на душы маёй трывога,
У ціхай радасці тады святлее твар,
І на зямлі дано мне шчасце ў дар,
І у нябёсах бачу бога.

Іншыя творы: Міхаіл Лермантаў