Калі паспелую хвалюе ветрык ніву...

Міхаіл Лермантаў

1
Калі паспелую хвалюе ветрык ніву,
І верхавін лясных кранаецца рукой,
І ад спякоты сад малінавую сліву
Хавае ў халадку лістоты трапяткой,
 
2
Калі, расой апырсканы духмянай
Ружовым вечарам ці ранішняй зарой
Мне ландыш серабрысты з нечапанай
Густой травы ківае галавой;
 
3
Калі цурчыць ручай, ратуючы ад смагі,
І, акунаючы душу ў няясны сон,
Ляпеча мне радкі таемнай сагі
Пра мірны край, адкуль імчыцца ён;
 
4
Тады сцішаеіша душы маёй трывога,
Знікае на чале маршчын суровых сець,
І шчасце на зямлі магу я зразумець,
І адчуваю ў небе бога!..

Іншыя творы: Міхаіл Лермантаў